За выкраданне аўтамабіля затрыманы 24-гадовы раней судзімы мінчанін, паведамляе сталічная міліцыя.

Кліент 16 сакавіка пакінуў машыну на адной з мінскіх аўтамыек для хімчысткі салона. Праз некаторы час яму паведамілі, што машына пакінула мыйку. Адсачыўшы аўтамабіль з дапамогай спадарожнікавай навігацыі, незадаволены кліент высветліў, што яго машына імчыць па МКАД. Пасля адразу паведаміў у міліцыю.

Як выяснілася, на чужым аўто без дазволу з'ехаў мыйшчык. Ён паспеў трапіць у ДТЗ, але з'ехаў з месца здарэння. Затрымалі яго ў Лагойску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна