Студэнты ГрДУ расказалі Hrodna.life, што ФКіТа на час правядзення свята паставілі пары. А студэнтам матфака сказалі напісаць заяву, каб паехаць у суботу дамоў.

Студэнты кажуць, што пары па суботах былі і раней, але ў першай палове дня, а не другой. Цікава, што студэнтам ФкіТа змянілі корпус для правядзення заняткаў — з таго, што знаходзіцца на Кастрычніцкай на Леніна, які знаходзіцца далей ад правядзення Дня Волі.

Каментар у прэс-службе ўніверсітэту пакуль што ўзяць не атрымалася.

Свята адбудзецца 23 сакавіка з 13.00 да 17.00 у Каложскім парку. Святкаванне пройдзе ў фармаце фестывалю. Выступяць Dzieciuki, Лявон Вольскі, Крама, Зміцер Вайцюшкевіч і «Дай Дорогу!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?