Раніцай 20 сакавіка быў затрыманы анархіст Зміцер Паліенка.

Па версіі яго сяброўкі, хлопец чакаў знаёмага на лесвічнай пляцоўцы, дзе яго заўважыў «п’яны і агрэсіўны сусед, якому не спадабалася, што Паліенка там знаходзіцца». Мужчына нібыта пачаў абражаць хлопца, ударыў яго па твары, пасля чаго Паліенка ўжыў супраць апанента балончык з газам.

Па дадзеных следства, адбылося ўсё 13 сакавіка прыблізна каля 20:00 на лесвічнай пляцоўцы аднаго з дамоў па вуліцы Гурскага ў Мінску.

Але версія следства зусім іншая. У СК паведамілі, што жыхар дома заўважыў на лесвічнай пляцоўцы незнаёмага хлопца. Хлопец курыў. Мужчына зрабіў заўвагу, за што яму ў твар адразу пырснулі з газавага балончыка.

Тым хлопцам, як падазраюць следчыя, быў Зміцер Паліенка, якога затрымалі 20 сакавіка.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца, паведамляе СК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?