Адбылося ўсё яшчэ ў 2013 годзе ў Магілёве.

У адну з мясцовых крамаў зайшлі дзве дзяўчынкі. Адной было 8 гадоў, другой — 9. Сяброўкі скралі ляльку і вынеслі яе з крамы.

Гэта заўважыў адзін з наведнікаў, 31-гадовы мужчына. Ён пайшоў за дзецьмі і паведаміў, што бачыў іх учынак. Шантажом мужчына заманіў дзяўчатак у сваю кватэру.

Там мужчына згвалціў дзяцей і зняў гэта на відэа.

Пазней яго знайшлі і затрымалі. Дзеянні мужчыны кваліфікавалі як выраб порна і гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх. Мужчына быў асуджаны на 10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?