Міліцыянеры ў Барысаве затрымалі 38-гадовага мужчыну, падазраванага ў крадзяжы аўтамабіля. Зламыснікам аказаўся былы ўладальнік машыны.
Ён прадаў сваю старэнькую «Мазду» ў лютым за 400 рублёў.
У пачатку сакавіка п'яны былы ўладальнік аўтамабіля ішоў па тэрыторыі гаражнага кааператыва. Там убачыў «Мазду», якая яму нядаўна належала. Падабраўшы ключ, ён запусціў рухавік і з'ехаў. Неўзабаве зламыснік трапіў у ДТЗ і збег з месца здарэння.
Распачалі крымінальную справу па ч.1 арт.205 КК Беларусі (крадзеж).