Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла, што розныя нацыянальнасці, якія пражываюць на тэрыторыі краіны, павінна аб'ядноўваць адна мова, аднак гэта не руская. Пра гэта яна сказала ў Гардабані падчас святочнага мерапрыемства этнічных азербайджанцаў з нагоды свята Наўруз-байрам, перадае Грузия Online.

«Супольная будучыня заснавана на тым, што нас звязвае адна мова… Я не магу гаварыць з вамі на рускай мове — гэта выключана, бо гэта — не мова, якая нас аб'ядноўвае. Я магу вывучыць некалькі слоў на азербайджанскай і сказаць вам «Наўруз-байрам ізінмубарак». І вывучу яшчэ больш. Але ваша будучыня, будучыня моладзі, і наша супольная будучыня ўсё ж такі залежыць ад таго, каб мы гаварылі на адной мове», — заявіла Зурабішвілі.

Пры гэтым прэзідэнт адзначыла важнасць захавання азербайджанскай мовы і культуры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна