У Італіі затрымалі 47-гадовага кіроўцу, выхадца з Сенегала, які падпаліў аўтобус з дзецьмі ў адказ на гібель мігрантаў у Міжземным моры. Як паведамляе The Telegraph, кіроўца школьнага аўтобуса заявіў, што помсціць за тысячы мігрантаў-афрыканцаў, якія патанулі ў Міжземным моры, спрабуючы даплыць на Еўропы.
«Ніхто не выжыве. Спыніце гібель людзей у моры або я ўчыню разню», — пагражаў ён, кажа паліцыя.
Кіроўца вёз у аўтобусе 51 вучня сярэдняй школы недалёка ад горада Крэмона на спартыўнае мерапрыемства. Па дарозе ён рэзка змяніў напрамак у бок суседняга Мілана. Ён накіраваў аўтобус у аўтамабілі на ажыўленай трасе, перш чым яго спыніла паліцыя. Затым ён абліў аўтобус бензінам і падпаліў.
Паліцэйскія разбілі вокны ў аўтобусе, праз якія ўсе дзеці паспяхова эвакуіраваліся. Сама меней 12 дзяцей даставілі ў бальніцу з-за ўдараў, атручэння прадуктамі гарэння і шоку.
Ужо пасля эвакуацыі пасажыраў аўтобус выгарэў дашчэнту.