У Казахстане цэнтральныя вуліцы і праспекты шэрагу гарадоў вырашылі назваць у гонар першага прэзідэнта краіны Нурсултана Назарбаева, які напярэдадні выйшаў у адстаўку, паведамляе Настоящее время.

Дэпутаты абласных цэнтраў прынялі рашэнне аб перайменаванні праспектаў і вуліц у Паўладары, Карагандзе, Актау, Шымкенце, Петрапаўлаўску, Атырау, Уральску, Усць-Каменагорску.

«Дэпутаты палічылі, што адна з цэнтральных вуліц горада працягласцю 6,8 км заслугоўвае насіць імя гэтага гістарычнага дзеяча. Мы зыходзілі з таго, што наш горад расце і развіваецца. Гэтая вуліца праходзіць праз усе яго часткі і злучае цэнтр і ўскраіну», — сказаў у ходзе сесіі дэпутат гарадскога савета Петрапаўлаўска Павел Афанасьеў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна