Sony Pictures выпусціла трэйлер «Аднойчы ў Галівудзе» — дзявятага фільма Квенціна Таранціна. У карціне зняліся Леанарда Ды Капрыа, Брэд Піт, Марго Робі, Аль Пачына, Люк Пэры.

Дзеянне «Аднойчы ў Галівудзе» адбываецца ў 1969 годзе. У цэнтры сюжэту знаходзяцца тэлевізійны акцёр Рык Далтан (Ды Капрыа) і яго дублёр Кліф Бут (Піт), якія спрабуюць патрапіць на кінаэкраны. Далтон і Бут — суседзі актрысы Шэран Тэйт. У ноч на 9 жніўня 1969 года Тэйт і яшчэ некалькі чалавек, якія знаходзіліся ў яе доме, былі забітыя членамі секты Чарльза Мэнсана.

Фільм выйдзе на экраны ў жніўні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна