24 сакавіка ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) пройдзе адукацыйна-культурная імпрэза «Школа БНР», прымеркаваная да ўгодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Уваход бясплатны, але трэба зарэгістравацца.
Праграма:
15:00 Урок першы: лекцыя Сяргея Харэўскага «Віртуальны шпацыр па адрасах БНР»
16:30 Урок другі: лекцыя Андруся Унучака «Нашаніўскае адраджэнне - падмурак БНР»
18:00 Урок трэці: лекцыя Уладзіміра Ляхоўскага «Сімвалы БНР»
19:00 Урок музыкі: выступ NAKA, МУТНАЕВОКА,:B:N:
Падчас імпрэзы будуць адбывацца ўрокі малявання. Ілюстратарка Лізавета Ганчарова навучыць вас маляваць «Пагоню» — нацыянальны сімвал Беларусі.
Мерапрыемства бясплатнае, таму фінансава падтрымаць імпрэзу можна праз краўдфандынгі:





