У расійскім пасольстве ў Мінску першым сакратаром працуе Андрэй Клінцэвіч — сын расійскага палітыка Франца Клінцэвіча.

Андрэй Клінцэвіч

Андрэй Клінцэвіч

Франц Клінцэвіч нарадзіўся ў беларускіх Ашмянах, але падчас службы на тэрыторыі Расіі адчуў сябе рускім. Калі пачытаць ягоныя выступы, то складваецца ўражанне, што ён заўсёды прагне вайны. 

Чытайце таксама. Расійскі сенатар Клінцэвіч, ураджэнец Беларусі: Харваты заўсёды былі здраднікамі славянскага свету

Франц Клінцэвіч служыў у Афганістане і пасля ўзначаліў адзін з ветэранскіх саюзаў. У расійскім парламенце ён засядаў з 1999 да 2015 гадоў, прычым аднойчы балатаваўся ад Чачні. Пасля быў членам Савета федэрацыі ад Смаленскай вобласці.

Франц Клінцэвіч служыў у Афганістане і пасля ўзначаліў адзін з ветэранскіх саюзаў. У расійскім парламенце ён засядаў з 1999 да 2015 гадоў, прычым аднойчы балатаваўся ад Чачні. Пасля быў членам Савета федэрацыі ад Смаленскай вобласці.

Сын Франца — Андрэй, таксама пачынаў кар'еру вайскоўцам, як і бацька — служачы ў дэсанце.

Праз траўму спіны сышоў са службы, але, здаецца, не канчаткова: украінскія СМІ неаднойчы згадвалі яго ў негатыўных кантэкстах і адзначалі частыя візіты на акупаваную тэрыторыю Крыма і на Данбас.

Андрэй Клінцэвіч трапіў у базу «Міратворца» як асоба, датычная да злачынстваў на тэрыторыі Украіны. 

З рук Пуціна ён атрымаў грамату як чалавек, які асабліва адзначыўся цягам крымскай кампаніі. 

Апошнія гады Клінцэвіч-малодшы працаваў разам з Міхаілам Бабічам (цяперашнім паслом у Беларусі) у апараце прадстаўніка прэзідэнта Расіі ў Прыволжскай федэральнай акрузе.

Непасрэдна перад прыездам у Беларусь Андрэй Клінцэвіч займаўся куратарствам «ваенна-патрыятычных клубаў «Адзінай Расіі». У Беларусі ён ужо паспеў адзначыцца візітам да гродзенскіх кадэтаў з мэтай «наладжвання шчыльнага ўзаемадзеяння паміж беларускімі і расійскімі кадэтамі».

Клінцэвіч у Гродне, другі злева. Фота: kadetgrodno.schools.by

Клінцэвіч у Гродне, другі злева. Фота: kadetgrodno.schools.by

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?