Хлопец у кампаніі прыяцеляў піў піва на набярэжнай Свіслачы. У нейкі момант звярнуў увагу на двух чалавек, якія прыселі на лаўку, паведамляе сталічная міліцыя.

Падумаўшы, што гэта дзяўчаты, адправіўся знаёміцца. Падышоў і зразумеў, што гэта хлопец і дзяўчына.

Тады ён палез у бойку, некалькі разоў ударыўшы хлопца ў галаву, прычыніўшы траўмы і пашкодзіўшы слыхавы апарат.

Зламыснік затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0