У брытанскім Бірмінгеме ў чацвер, 21 сакавіка, напалі на 5 мячэцей, паведамляе BBC.
У паліцыі паведамілі, што першае паведамленне пра чалавека, які разбівае вокны мячэці кувалдай, паступіла ў 2:30 ночы.
Затым афіцэраў папярэдзілі пра падобную атаку ў суседнім Ердынгтане прыкладна праз 45 хвілін. Наступны напад зафіксавалі а 10-ай раніцы.
Матывы здарэння пакуль што не ўстанавілі.
0
0
0
0
0
0