Учора ўвечары ў Чыгуначным раёне Гомеля студэнт другога курсу ГДУ імя. Ф. Скарыны, грамадзянін Таджыкістана, напаў з нажом на 24-гадовую гамяльчанку.
Як стала вядома gomel.today, хлопец нанёс дзяўчыне тры ўдары нажом у вобласць шыі. Зараз пацярпелая знаходзіцца ў рэанімацыі. Супраць нападніка распачалі крымінальную справу, ён арыштаваны. Матывы нападзення пакуль што невядомыя, вядзецца следства.