Прэм'ера трохсерыйнага серыяла Слуга народа — 3 адбудзецца ў сераду, 27 сакавіка.
Па сюжэце трэцяга сезона прэзідэнт Васіль Галабародзька (якога іграе Уладзімір Зяленскі) трапляе ў турму па абвінавачванні ў арганізацыі дзяржаўнага перавароту.
«Я памёр?» — пытаецца ў тызеры трэцяга сезона персанаж Зяленскага.
«Як палітык — так», — адказвае яму персанаж Станіслава Боклана.
Уладзімір Зяленскі з'яўляецца адным з фаварытаў перадвыбарнай гонкі ва Украіне. Серыял, які супернікамі і крытыкамі Зяленскага ўспрымаецца як прыхаваная форма агітацыі, будзе паказаны 27, 28 і 29 сакавіка, у той час як самі прэзідэнцкія выбары адбудуцца 31 сакавіка. Трохсерыйную стужку пакажа найбуйнейшы ўкраінскі тэлеканал 1+1, які знаходзіцца пад кантролем алігарха Ігара Каламойскага.





