На пажары ў хаце ў вёсцы Ціманава Клімавіцкага раёна загінулі два чалавекі, паведамляе Следчы камітэт.
Узгаранне адбылося ўначы 20 сакавіка. Пасля тушэння пажару ў доме знайшлі целы 80-гадовай гаспадыні хаты і яе 86-гадовага мужа. Адна з асноўных версій трагедыі — няспраўнасць печы.
Прызначаныя судова-медыцынскія і пажарна-тэхнічная экспертызы.