Фота з сайта uefa.com
Галоўны трэнер зборнай Галандыі Роналд Куман пракаментаваў перамогу над камандай Беларусі (4:0) на старце кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2020, піша Прэсбол.
«Хуткі гол Дэпая — гэта добры сцэнар. Але каманда павінна была працягваць гуляць дысцыплінавана. Мы ж пасля гола расслабіліся. Я ўбачыў за гэты адрэзак больш недахопаў, чым за ўвесь першы год майго кіраўніцтва зборнай Галандыі. Але ў канцоўцы першага тайма і ў другой палове каманда згуляла выдатна.
У нас сапраўды моцны калектыў, калі мы гуляем дысцыплінавана на працягу ўсяго матчу. Але мы ў матчах з такімі камандамі, як Германія, Англія ці Францыя мы павінны гуляць лепш. Вось чаму я быў злы з-за некаторых момантаў у нашай гульні. Мы можам гуляць у футбол вельмі добра, але мы не паказалі гэта на працягу ўсяго спаборніцтва з беларусамі»
Без шанцаў: Беларусь разгромна прайграла Нідэрландам з лікам 0:4





