Любіш смачную каву, утульныя кафэ і ілюстрацыі? Тады гэта навіна для цябе!

23 сакавіка а 11.00 у кавярні на Леніна, 9 у Мінску прафесійная ілюстратарка Лізавета Ганчарова навучыць вас маляваць «Пагоню» — нацыянальны сімвал Беларусі. Класны спосаб адзначыць Дзень Волі! 

Кошт: 8 BYN.

За гэты кошт вы атрымаеце каву на выбар і круты занятак.

Цікава? Пішы арганізатарам у асабістыя паведамленні. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0