Чаму дзяржавы слабеюць і гінуць? Калі мінае той момант невяртання, пасля якога дзяржаву ўжо не ўратаваць? Чаму беларусаў вучыць у гэтым сэнсе наша гісторыя?

У гэтым годзе адзначаецца 225-годдзе паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Касцюшку шануюць палякі і амерыканцы. Ён герой, наш вялікі зямляк. Але ягоны і ягоных паплечнікаў гераізм не ўратаваў Рэчы Паспалітай ад падзелу. Ці можна было той заняпад прадухіліць? Ці магла дзяржавы вырвацца з залежнасці ад магутных суседзяў, у якую трапіла яшчэ пры канцы XVIII стагоддзя?

І біяграфія — няпростая — Касцюшкі, і аналіз дзеянняў апошняга кіраўніка Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага даюць нам адказ на гэтыя пытанні.

Суседнія дзяржавы старанна блакавалі любыя спробы рэфармаваць краіну. Ім было выгадна захаваць тую ўяўную «стабільнасць», пры якой год за годам падточваўся фундамент дзяржавы. У выніку да крытычнага моманту Рэч Паспалітая падышла, не маючы ні структур, здольных яе абараніць, ні рэсурсаў для супраціву.

Элітам Рэчы Паспалітай здавалася, што яны зноў і зноў здолеюць у буру прайсці сухімі між сценамі дажджу. Пасля падзей XVII стагоддзя шляхта паверыла ў несмяротнасць Рэчы Паспалітай. Маскоўскі цар тады дайшоў да Вільні, шведы — да Брэста, Хмяльніцкі адарваў Украіну, — але краіна ўваскрэсла з попелу.

Мы вельмі здзівілі б нават караля Станіслава Аўгуста, прадказаўшы такі лёс ягонай дзяржаве нават за пару гадоў да падзелу. Адставанне ў эканоміцы, кансервацыя анахранічных сацыяльных адносін, эгаізм магнатаў-«алігархаў», слабасць арміі — такім патрыётам, як Касцюшка, там проста не знаходзілася месца, і ён стаў генералам у вайне за незалежнасць ЗША.

…Касцюшка — знакавы персанаж еўрапейскай гісторыі. Слаўна, што за апошнія гады з’явілася два беларускія помнікі яму: адзін у швейцарскім Залатурне, дзе ён памёр, другі ў беларускай Мерачоўшчыне, дзе ён вырас. Што важна: у абодвух выпадках ініцыятыва ўстаноўкі належала грамадскім дзеячам, а грошы збіраліся па людзях. Памятаючы пра памылкі мінулага, трэба памятаць і пра яго рыцараў. Яны не былі такімі, як мы, яны думалі і гаварылі інакш, але мы ўсе — адной зямлі.

Нагадаю, што на «Нашу гісторыю» цяпер вельмі выгадна падпісацца. Вам часопіс будзе абыходзіцца танней, а рэдакцыя таксама атрымлівае больш грошай з падпіскі, чым з продажаў у шапіках. Падпіску на другі квартал 2019 года прымаюць да 26 сакавіка на ўсіх поштах, а таксама дома, запрасіўшы паштальёна. Падпісны індэкс 00469. 

У №3 «Нашай гісторыі» вы знойдзеце таксама артыкулы пра дарагога Леаніда Ільіча Брэжнева і яго несмяротныя творы.

Знойдзеце біяграфію Канстанціна Сіманава, які «Не плакаў па жонцы, а плакаў па Сталіну».

Аматары добрай кухні знойдуць падрабязны артыкул пра традыцыйныя святочныя бабы і бульбяную бабку.

Традыцыйна часопіс публікуе шмат гісторый «з першых вуснаў», успамінаў людзей з розных куткоў краіны. Гэтым разам з цікавых артыкулаў варта адзначыць «Остарбайтар, або Падарожжа туды і назад» пра тое, як 17-гадовы хлопец з-пад Нарачы трапіў у Нарвегію і працаваў з людзьмі з розных канцоў Еўропы.

А таксама пра незвычайныя камяні ў вёсцы Патапавічы пры старым гасцінцы, што злучае Ляхавічы і Клецк.

Цяжка рабіць выбарку: у «Нашай гісторыі», як заўсёды, няма «прахадных» тэкстаў. Вячаслаў Насевіч — як дзяліць спадчыну Русі; Андрэй Буча — падрабязны партрэт першага кабміна БНР; Уладзімір Ляхоўскі — як выбіралі герб БССР (Чарвякоў і таварышы спрабавалі працягнуць максімальна нацыянальны варыянт); Андрэй Вашкевіч — пра каларадскіх жукоў; Максім Гацак — пра разню ў віленскай гімназіі 1925 года, якая так нагадвае нядаўнія падзеі ў Стоўбцах; пра музыку на касцях і Віленскага барока… Ну і нашы адборныя коміксы. Вось змест:

Пытайцеся часопіс у шапіках і крамках «Белсаюздруку» або на поштах. А таксама вось агульны спіс кнігарань, дзе можна знайсці наш часопіс у розных гарадах:

Мінск

«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)

Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

Symbal.by (пр. Машэрава, 18)

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45

«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе)

«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро Якуба Коласа, пр. Незалежнасці 58)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)

«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)

ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Symbal.by, Halijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня» (Кірава, 3)

ды іншыя

Брэст

«Князь Вітаўт» (Савецкая, 55)

ды іншыя

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (Кірава, 10)

ды іншыя

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) 

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) 

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) 

«Усход» (вул. Кірава, 4) 

Пінск

«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Вільня

Пабачыць можна ў шапіку беларускай парафіі касцёла ў Зарэччы (Ужупіс), ён працуе ў нядзелі, падчас службы. 

Варшава

Пабачыць можна ў Беларускім доме (13/3, Wiejska).

Нагадваем, што часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Падпісны індэкс 00469

Вы ж ведаеце, што на 2019 год ужо можна падпісвацца. Падпісны індэкс 00469. Прычым па падпісцы часопіс абыходзіцца танней, чым у крамах і кіёсках.

Якія прынцыпы новага часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0