23 сакавіка, у суботу, у Гродне адбудзецца асноўны канцэрт да святкавання БНР-101. 

Чытайце: Цэнтрам святкавання Дня Волі — 2019 стане Гродна. Арганізатары патлумачылі, як дапамагчы Святу

Асноўнае злучэнне сталіцы з гэтым горадам ідзе шашой, а не чыгункай. 

Даехаць да Гродна з Мінска ў суботу і ў прымальны час, каб паспець на малебен і канцэрт, можна толькі ранішнім цягніком 673Б, які адыходзіць а 7-й раніцы. 

Чытайце: З дабраславення архіепіскапа Арцемія перад #БНР101 у Каложы будуць маліцца за Беларусь

Ужо ў чацвер, 21 сакавіка, каля абеду квіткоў на яго амаль не заставалася — аўтар гэтых радкоў паспеў ухапіць адзін з апошніх пяці. 

Але ўжо пад вечар квіткі з'явіліся, станам на абед пятніцы застаецца каля 50 непрададзеных квіткоў у вагонах №30 і №31. 

Выглядае, што гэтыя вагоны дадатковыя. 

Але памылковым будзе лічыць, што гэта зроблена спецыяльна, каб больш мінчукоў трапілі ў Гродна — гэта заведзеная практыка нашай чыгункі, якая прычапляе дадатковыя вагоны па ўнутраных кірунках, калі яны карыстаюцца звышпопытам. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?