Аляксандр Лукашэнка сёння ў Баранавічах зрабіў шэраг заяў наконт таго, якія ў краіне на сучасным этапе патрэбныя замежныя інвестыцыі, перадае БелТА.

«Прайшоў той час, калі мы кідаліся на любыя замежныя інвестыцыі. Адна справа, калі прыходзіць да цябе інвестар і працуе ў тых жа ўмовах, што працуюць «Атлант», БелАЗ, МАЗ і гэтак далей. Калі ён прыйшоў, уклаў грошы, плаціць падаткі, зарплату… Зусім іншая, калі ён прыходзіць, патрабуе пэўных ільгот і нічога, акрамя зарплаты людзям, не плаціць. Напэўна, ужо такіх інвестараў асабліва за руку цягнуць не трэба. За выключэннем, калі гэта найноўшыя тэхналогіі, якіх у нас няма», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Нам патрэбныя інвестыцыі, якія будуць на карысць нашым людзям і нашай дзяржаве ў выглядзе дабаўленага кошту, які застанецца ў нас, каб быў прыбытак, былі падаткі, каб прадпрыемства развівалася. Не проста кідацца на нейкую капейку. Ён прывязе, размесціць вытворчасць і ўсё, што тут атрымае, вывезе, не заплаціўшы ні капейкі падаткаў. Таму інвестыцыі інвестыцыям не роўныя», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0