Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС практычна гатова да падпісання. Пра гэта паведаміў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае БелТА.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што па гэтым дакуменце былі спрэчныя моманты, але ўдалося прыйсці да калегіяльнага рашэння, якое дазваляе літаральна ў найбліжэйшы час падпісаць дамову. Але паколькі гэты дакумент ідзе ва ўвязцы з пагадненнем аб рэадмісіі, нельга сказаць, што ён будзе падпісаны ў найбліжэйшыя дні. Разам з тым міністр упэўнены, што атрымаецца прыйсці да агульнага меркавання і адносна пагаднення па рэадмісіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0