Мінгарвыканкам лічыць немэтазгодным усталяванне ў Мінску мемарыяльнай дошкі ў гонар абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Такі адказ на запыт атрымаў кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў, дакумент ёсць у распараджэнні рэдакцыі Tut.by.

Фота: «Радыё Свабода», svaboda.org.

Фота: «Радыё Свабода», svaboda.org.

«З улікам неадназначнасці меркаванняў па пытанні ўсталявання мемарыяльнай дошкі па вуліцы Валадарскага, 9 інфармуем, што на дадзены момант яе ўсталяванне лічым немэтазгодным», — гаворыцца ў адказе за подпісам намесніка старшыні выканкама Арцёма Цурана, датаваным 15 сакавіка.

Такім чынам, адказу ад уладаў мінчукі дамагаліся роўна год. Дадатковыя дэталі адмовы ў лісце не паведамляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0