26 сакавіка Аляксандр Лукашэнка наведваў аграхолдынг «Купалаўскае». Ён вырашыў азнаёміцца ​​з умовамі ўтрымання буйной рагатай жывёлы. У выніку свае пасады страцілі губернатар Магілёўскай вобласці, старшыня Шклоўскага райвыканкама і памочнік прэзідэнта па Магілёўскай вобласці. Лукашэнка вельмі эмацыйна выказаўся наконт стану кароў.

— Не, гэтая карова ледзь жывая, ты ж бачыш, як яна рухаецца. Навошта вы мяне сюды прывезлі? Каб я зараз службе бяспекі даручыў надзець вам кайданкі, і Качанавай (кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта — NN.BY) следам туды? Анфімава (старшыню камітэта дзяржкантролю Леаніда Анфімава — NN.BY) як мінімум выганю з працы. Калі чалавек не разумее, што гэта Асвенцім, а вы яго ставіце кіраўніком холдынгу. Я ўвогуле не разумею!

— Ён разбярэцца.

— У чым ён разбярэцца? Ён лічыць, што гэта нармальна!

— У тэхналогіі.

— У чым ён разбярэцца!? Ён лічыць, што гэта нармальна. Вы што, хворыя? Гэта ж Асвенцім! Калі яны хворыя, тут павінна быць чыста і суха. Суха і чыста штогадзіну, штохвіліну. Яны ж гадзяць адна на адну, стаяць адна на адной. Тут павінен стаяць чалавек і ўвесь час чысціць. А вы мяне пераконваеце, што гэта нармальна. Ты паглядзі на гэтую скаціну! Яна ж уся абасраная, на поўсці закарэла ўсё. Значыць, Наталля Іванаўна (Качанава — NN.BY), падрыхтуйце заўтра загады — абодвух у адстаўку, губернатара трэцяга. І па Лаўранкову (памочніку прэзідэнта па Магілёўскай вобласці Генадзю Лаўранкову — NN.BY) прымайце рашэнне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна