Радавы Аляксандр Неўмяржыцкі, што самавольна пакінуў частку пад Печамі 19 сакавіка, быў затрыманы сёння каля 11.00 ў пасёлку Дарожны Смалявіцкага раёна прадстаўнікамі Барысаўскай ваеннай камендатуры, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Самавольнае пакіданне часці не звязана з якімі-небудзь супрацьпраўнымі дзеяннямі ў дачыненні да гэтага вайскоўца.

Прававая ацэнка правапарушэння будзе дадзена ў рамках расследавання крымінальнай справы, заведзенай камандзірам вайсковай часткі 22 сакавіка па артыкуле 445 КК, дадае Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0