2 красавіка а 18.00 у «Акадэмкнізе» адбудзецца аўтограф-сесія Паўла Гушынца ў сувязі з выхадам зборніка апавяданняў «Вайна дзяўчынкі Сашы»

«Вайна дзяўчынкі Сашы» - гэта не проста зборнік мастацкіх апавяданняў Паўла Гушынца і Андрэя Аўдзея. Яе героі — рэальныя людзі. У 1941—45-х ім было 4, 5, 12, 16 гадоў. Хтосьці правёў гады вайны на акупаванай тэрыторыі, хтосьці быў сагнаны ў Нямеччыну і доўгія гады быў практычна рабом, хтосьці галадаў і мерз у абложаных гарадах.

Гэтыя людзі ўжо распавядалі свае гісторыі. Дзецям, унукам, карэспандэнтам раённых газет. Але газета выйдзе, праляжыць тыдзень і знікне ў смецці. Трохі даўжэй гісторыя пражыве ў памяці дзяцей. Гэтая кніга напісана, каб усе яны захаваліся на гады і дзесяцігоддзі. Каб ні ў кога не ўзнікла спакусы «паўтарыць».

 «У сеціве я больш вядомы, як аўтар гумарыстычных ваенна-медыцынскіх апавяданняў і дзіцячы пісьменнік, — кажа павел Гушынец. — Напэўна, я саспеў для чагосьці больш сур'ёзнага.

Таму ўвесь мінулы год я ездзіў па краіне, сустракаўся са сведкамі акупацыі, іх дзецьмі, унукамі. Па крупінках збіраў інфармацыю, браў інтэрв'ю, запісваў сямейныя гісторыі. у выніку нарадзілася гэтая кніга.

Яна ні ў якой меры не імкнецца стаць гістарычным дакументам. Гэта ў першую чаргу лёсы людзей, іх эмоцыі, іх думкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0