Дар'я Жук. Фота з фэйсбуку Elena Molochko

Дар'я Жук. Фота з фэйсбуку Elena Molochko

У суботу, 30 сакавіка, адбылося ўручэнне расійскай Нацыянальнай кінематаграфічнай прэміі «Ніка» за 2018 год.

Найлепшым фільмам прызнаны «Вайна Ганны» (рэжысёр Аляксей Фядорчанка) пра жыццё габрэйскай дзяўчынкі, якая выжывае ў акупаванай нацыстамі Украіне.

Аўтарамі найлепшай музыкі прызнаныя Леанід Дзясятнікаў і Аляксей Сяргунін за фільм «Ван Гогі» з Даніэлем Альбрыхскім у галоўнай ролі.

«Найлепшая мужчынская роля» ў Аляксея Серебрякова ў фільме «Ван Гогі». Найлепшая жаночая — у Марты Казловай у фільме «Вайна Ганны».

«Крышталь» беларускай рэжысёркі Дар'і Жук прызнаны найлепшым у намінацыі «Найлепшы фільм краін СНД, Грузіі і Балтыі».

Найлепшым анімацыйным фільмам прызнаны «Ведаеш, мама, дзе я быў?» зняты Леванам Габрыядзе паводле дзіцячых успамінаў і малюнкаў яго бацькі, дырэктара Тэатра марыянетак Рэзо Габрыядзе.

«Найлепшы неігравы фільм» — «Параджанаў. Таркоўскі. Анціпенка. Святлацені» (рэжысёр Андрэй Осіпаў).

Прэмія ў намінацыі «Гонар і годнасць» імя Эльдара Разанава ўручана кінарэжысёру Атару Iяселiанi.

Чытайце таксама:

Беларускі фільм «Крышталь» — кіно пра скажоную, быццам праз крышталь, рэчаіснасць

Віктар Марціновіч: Фільм «Крышталь» можна было б назваць так: «У 90-я гвалтавалі людзей»

Андрэй Курэйчык пра «Крышталь»: 90-я — гэта перадусім нацыянальнае адраджэнне, а гэтага ў фільме няма. Ён эмігранцкі

Сапраўды нацыянальныя творы сёння — гэта не толькі пра веліч сівой мінуўшчыны і нават зусім не пра яе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0