Гімназія №14 Мінска. Фота з сайта гімназіі.
Спіс мерапрыемстваў да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі — класныя гадзіны, агульны збор школьнікаў у актавай залі, выстава і паказ відэаролікаў па тэме ў фае — зацверджаны выканальніцай абавязкаў дырэктара Ірынай Шукелойць.
Размовы з дзецьмі настаўнікі павінны правесці 2 і 3 красавіка.
Паводле інфармацыі, змешчанай на сайце гімназіі, у школе атрымліваюць адукацыю 597 вучняў.