У фэйсбуку разгарэлася абмеркаванне вакол сітуацыі з уцёкамі салдата Аляксандра Неўмяржыцкага з часці пад Печамі.

Цягам дзесяці дзён яго месцазнаходжанне было невядома, 29 сакавіка радавога затрымалі ў пасёлку Дарожны Смалявіцкага раёна. Адзначаецца, што самавольнае пакіданне часці не звязана з супрацьпраўнымі дзеяннямі ў дачыненні да вайскоўца.

Аляксандр Неўмяржыцкі.

Аляксандр Неўмяржыцкі.

26 сакавіка, у час пошукаў радавога, намеснік начальніка вайсковага інфармацыйнага агенцтва «Ваяр» Андрэй Зянько паведаміў, што да камандавання вайсковай часцю, дзе служыць Неўмяржыцкі, звярнулася яго маці. Яна прасіла дапамагчы «не ствараць ажыятаж» вакол іх сям'і і скардзілася, што журналісты тэлефануюць ёй штогадзіну, звязваюцца са сваякамі, суседзямі, аднакласнікамі сына. 

У каментары да гэтага паведамлення выказаў сваю пазіцыю адносна доступу журналістаў да інфармацыі і галоўны рэдактар «Спецназа» Андрэй Дзяменцьеўскі.

Андрэй Дзяменцьеўскі.

Андрэй Дзяменцьеўскі.

«Дарэчы, пра грыфы. Грыфы «Сакрэтна». На мой суб'ектыўны погляд, пры такіх надзвычайных здарэннях яны павінны стаяць на ўсім, што звязана са службовым разглядам і пошукам. А вось ужо пасля таго, як сітуацыя вырашыцца (па меркаванні камандавання), павінны адкрывацца ці прыадкрывацца каналы інфармацыі. Уцечак інфармацыі тут, як я абсалютна беспамылкова мяркую, быць не павінна.

Усе пытанні, якія тычацца арміі, нацыянальнай бяспекі павінны строга рэгламентавацца. Тут і падпіскі аб неразгалошванні інфармацыі, і адказнасць за ўцечку дадзеных, выразна акрэсленая ў кантрактах і службовых абавязках вайскоўцаў, і яшчэ цэлы пласт пытанняў з канкрэтнымі адказамі.

Не трэба ператвараць ўзброеныя фарміраванні ў дзіцячы сад і прахадны двор. «Усё, што адбываецца ў байцоўскім клубе — павінна заставацца ў байцоўскім клубе». З праблемамі дзедаўшчыны і «тэдэ-кээмбэ» павінны разбірацца спецыяльна навучаныя афіцэры ўнутры сістэмы, а не блогеры, ютуберы і, прабачце, актывісты», — напісаў Андрэй Дзяменцьеўскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?