Гаспадыня прытулку Жанна Сталярова расказала, што пасля таго, як яна звярнулася з просьбай аб дапамозе, атрымала 4000 паведамленняў.

«Людзі пішуць, што пералічылі грошы і што і надалей будуць дапамагаць прытулку. Я не паспяваю адказаць усім асабіста, але абавязкова гэта зраблю. Нават калі чалавек пералічыў адзін рубель — гэта вялікая дапамога для нас і нашых гадаванцаў», — дзякуе ўсім неабыякавым Жанна.

Гаспадары прытулку купляюць будаўнічыя матэрыялы, ужо пачалі аднаўляць вальеры. 

Жанну Сталярову турбуе тое, што адзін са страусаў, які збег пры пажары, да сёння не знойдзены. 

«Адну самачку мы знайшлі ў вёсцы Дрычын. Магчыма, сярод чытачоў «Нашай Нівы» ёсць людзі, якія маюць дроны. Можа, яны пагодяцца прыехаць у Асіповіцкі раён, каб пашукаць другую птушку. Мы будзем вельмі ўдзячныя», — звяртаецца Жанна.

Звязацца з гаспадарамі прытулку можна праз вайбер (+ 375 29 668 47 31).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?