У Мінску былі закрытыя аўтобусны і чыгуначны вакзалы, а таксама найбуйнейшыя гандлёвыя цэнтры — «Галілеа» і «Замак».

Наведнікаў папрасілі тэрмінова выйсці з будынкаў, на ўваходах з'явіліся міліцыянты і вайскоўцы. Прыехалі выратавальнікі.

«Па электроннай пошце паступіла паведамленне аб небяспецы», — патлумачыла прадстаўніка Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

У 16:00 пасля праверкі будынкі пачалі аднаўляць працу. «Галілеа» ўжо працуе.

Следчы камітэт нагадвае, што экстранныя службы затрачваюць нямала часу і сродкаў на праверку такіх паведамленняў пра небяспеку. Пасля на плечы абвінавачанага кладзецца і крымінальная, і матэрыяльная адказнасць.

«А 13:00 у аператыўна-дзяжурную службу паступіла паведамленне аб замініраванні ГЦ «Замак», «Галілеа» і чыгуначнага вакзалу. Супрацоўнікамі міліцыі прынятыя меры па эвакуацыі грамадзян, узмоцненыя меры бяспекі, у тым ліку на прылеглай тэрыторыі. На месцах працуюць сапёрна-піратэхнічныя групы», — паведаміла ГУУС Мінска.

Даведкавая служба Мінскага чыгуначнага вакзала ў каментары Tut.by прынесла прабачэнні за нязручнасці, дастаўленыя пасажырам, і паведаміла, што цягнікі працягвалі хадзіць па графіку, а пасажыраў суправаджалі да вагонаў супрацоўнікі чыгункі.

Фота Pavel Stánkus‏

Фота Pavel Stánkus‏

Фота Emil Imrani‏

Фота Emil Imrani‏

Фота Памяркоўная Беларусь‏.

Здымак даслаў у рэдакцыю Tut.by чытач.

Здымак даслаў у рэдакцыю Tut.by чытач.

Фота Памяркоўная Беларусь‏.

Фота Памяркоўная Беларусь‏.

Чытайце таксама: Следчы камітэт распавёў, якое пакаранне пагражае ілжэмінёру гандлёвых цэнтраў і вакзала ў Мінску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0