Мінчанка Алена Іванаўна звярнулася з прэтэнзіяй на прамую лінію з новым кіраўніком Фрунзенскага раёна Мінска Сяргеем Шкрудневым, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Яна скардзіцца на музыкаў, якія граюць у падземных пешаходных пераходах: часта музіцыруюць дапазна і вельмі гучна, замінаючы пры гэтым работнікам і наведвальнікам побач размешчаных кіёскаў і павільёнаў. На просьбы не ўключаць ўзмацняльнікі, па словах мінчанкі, не звяртаюць увагі. У прыклад прывяла пераходы каля станцыі метро «Каменная Горка».

Шкруднеў заўважыў, што магчымасць зарабіць творчасцю — не самы дрэнны варыянт баўлення часу для моладзі.

Але на ўсялякі выпадак адпаведныя службы вывучаць сітуацыю і, калі ёсць нейкія абмежаванні па ўзроўні шуму, падкажуць музыкам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна