Беларускія легкаатлеты Аніс Ананенка і Алена Матошка дыскваліфікаваныя за парушэнне антыдопінгавых правілаў падчас Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане.

А ў крыві бегуна Ананенкі выявілі дэгідрахлорметылтэстастэрон. Пры гэтым ён тады заняў толькі 43-е месца.

У 2015 годзе ён ужо быў дыскваліфікаваны за выкарыстанне геннага допінгу.

А ў кідальніцы молата Алены Матошкі выявілі аксандралон. З гэтым допінгам у крыві яна змагла на Алімпіядзе-2012 заняць 25-е месца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?