Здарэнне адбылося 30 сакавіка каля 20-й гадзіны на вуліцы Бабушкіна, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Віцебска.

Фота УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Фота УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

32-гадовы кіроўца на «Аўдзі A6» не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў прыпаркаваны каля дарогі «Фальксваген-Пасат». Пры сутыкненні ўдар быў такой сілы, што ў машыны віноўніка ДТЗ вырвала задні мост. Ніхто з мінакоў не пацярпеў, у «Фальксвагене» людзей таксама не было.

Відавочцы здарэння выклікалі супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі і затрымалі кіроўцу «Аўдзі» да іх прыбыцця. Пры праверцы ў апошняга аказалася 1,48 праміле алкаголю. На момант здарэння мужчына ўжо не мог кантраляваць свае дзеянні.

Фота УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Фота УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?