Пра гэта «НН» распавялі суседзі глыбаччаніна.

31 сакавіка жыхары вуліцы Леніна прачнуліся ад моцнага выбуху — загарэўся жылы дом, а разам з ім і гараж.

Па інфармацыі мясцовых, гаспадар займаўся вырабам хатняй тушонкі. Найхутчэй, выбухнула акурат прыстасаванне для яе варкі, яно ўяўляла сабой штосьці накшталт хуткаваркі.

Як паведамляе МНС, выклік аб пажары паступіў а 3:30. Папярэдняя прычына — парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?