Зяленскі з больш чым 10-працэнтным адрывам узначаліў рэйтынг сімпатый сярод украінскіх выбаршчыкаў.
Уладзімір Зяленскі падзякаваў усім, хто галасаваў за яго кандыдатуру ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў у нядзелю, 31 сакавіка.
Пра гэта ён сказаў у сваім штабе пасля абвяшчэння вынікаў Нацыянальнага экзіт-пола і экзіт-пола, выкананага на замову ТСН.
«Дзякуй, што прагаласавалі. Я ўбачыў пару экзіт-полаў. Ну што ж, гэта адбылося — 30,4%. Экзіт-полаў шмат, а пераможца — адзін», — сказаў Зяленскі.
На сцэне ён трымаўся нязмушана і нефармальна.