Наталля Філёва, 55-гадовая саўладальніца расійскай авіякампаніі S7, адна з пяці найбагацейшых расіянак, разбілася на самалёце ў Нямеччыне. Пра гэта заявіла прэс-служба авіякампаніі.

Спачатку паведамлялася пра смерць яе мужа, Уладзіслава Філёва.

S7 — другая па колькасці перавезеных пасажыраў авіякампанія Расіі. Яна саступае толькі «Аэрафлоту».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна