На канцэрт рэпера Макса Каржа, які пройдзе на стадыёне «Дынама» ў Мінску 25 жніўня, прададзена ўжо больш за 20 тысяч білетаў. Пра гэта afisha.tut.by паведамілі арганізатары мерапрыемства, канцэртнае агенцтва «Атам інтэртэйнмэнт».

Усяго на канцэрт на стадыёне «Дынама» прадаецца прыкладна 25 тысяч білетаў, кажуць арганізатары. 

Квіткі і на трыбуны, і на танцпляцоўку яшчэ ёсць. На танцу, напрыклад, яны каштуюць 65 рублёў (плюс камісія білетнага аператара).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0