Няшчасны выпадак адбыўся 30 сакавіка прыблізна 11.10 на вуліцы Мянжынскага.
58-гадовы жыхар вёскі Шчэбрын выязджаў заднім ходам на аўтамабілі Kia Sportage са двара дома №7. Кіроўца наехаў на 79-гадовую мясцовую жыхарку, якая пераходзіла праезную частку па-за пешаходным пераходам. Жанчыну з цяжкімі траўмамі даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне гарадской бальніцы №1, дзе яна ў 13.40 памерла.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.





