Украіна зусім побач. Здаецца, яна нават стала часткай нашага жыцця — такой блізкай і такой незразумелай. Як разабрацца? Чаму там усё атрымліваецца — ці не атрымліваецца — менавіта так, а не іначай?
Можна шукаць адказ у даследаваннях сацыёлагаў і паліталагічных развагах. А можна проста паслухаць таленавітага чалавека. Нездарма кажуць, што паэты і музыкі адчуваюць жыццё лепей за любога аналітыка.
Такім чынам, Кузьма Скрабін, «Людзі як караблі»:
Пераклад на беларускую мову:
Я не твой брат — ты не сястра мая
Ніколі не распавядай мне
Хто ў чым вінен на нашай зямлі
Людзі як караблі
Кожны плыве, покі хваля нясе
I пакуль глыбокая вада
Глыбокая і цёмная да самага дна
Да самага-самага дна
На глыбіні сустракаюцца ўсё
Нібыта ў моры месца няма
І труцца бартамі, аж стогне зямля
Ад зайздрасці, падступства і зла
Хтось не даплыў, бо яму дапамаглі
Набраць поўныя трумы вады
Бо зрабіцца героямі той вайны
Дужа хацелі яны
А да берага ціха хвалі нясуць
Параненыя душы жывых караблёў
А ад берага зноў у мора ідуць
Тыя, хто верыў і праўду ведаць хацеў
Наш Акіян ведае больш за нас
Сакрэты ўсе ў яго на дне
А мы ходзім зверху, вялікія і малыя
Людзі як караблі
Ганарліва плывем — і не верыць ніхто
Што ім зацікавілася зло
І сярод вятроў мы не чуем пацукоў
Якія прагрызаюць нам дно
А да берага ціха хвалі нясуць
Параненыя душы жывых караблёў
А ад берага зноў у мора ідуць
Тыя хто верыў і праўду ведаць хацеў
(Аўтар песні — лідар гурта «Скрабін» Андрэй Кузьменка — загінуў у аўтааварыі ў 2015-м.)
Рэмэйк гэтай песні таксама зрабіў папулярны ўкраінскі гурт Антітіла.





