У Століне пад колы легкавога аўтамабіля трапіў 10-гадовы хлопчык. Ён шпіталізаваны, паведамляе брэсцкае ДАІ.
Здарэнне адбылося 31 сакавіка. 44-гадовы мясцовы жыхар за рулём аўтамабіля Ford Galaxy насупраць аднаго з дамоў па вуліцы Гарынскай збіў школьніка, які перабягаў праезную частку па-за пешаходным пераходам. У выніку ДТЗ дзіця атрымала траўмы, яго шпіталізавалі ў Столінскую цэнтральную раённую бальніцу. Як высветлілася, хлопчык не ўпэўніўся ў бяспецы і пачаў перабягаць дарогу каля аўтамабіля. Кіроўца аператыўна даставіў пацярпелае дзіця ў прыёмны пакой, паведаміў аб аварыі ў міліцыю і вярнуўся на месца здарэння.





