НАТА інвесціруе чвэрць мільярда даляраў у інфраструктуру для амерыканскіх узбраенняў у Польшчы. Пра гэта заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг, паведамляе TVP Info.
Блок вырашыў укласці больш за 260 мільёнаў даляраў у падтрымку амерыканскіх войскаў у цэнтральнай Польшчы. «Гэта дазволіць фінансаваць захоўванне і тэхнічнае абслугоўванне загадзя ўсталяванай ваеннай тэхнікі, што паскорыць узмацненне ў Еўропе», — заявіў Столтэнберг.
Рашэнне — частка агульнага плана, згодна з якім на праекты ваеннай мабільнасці за апошнія чатыры гады накіравана 2,3 мільярда даляраў.





