Белстат апублікаваў звесткі аб колькасці жыхароў гарадоў і раёнаў Беларусі па стане на 1 студзеня 2019 года.
Жабінка. Фота BrestNote.by
У якіх гарадах насельніцтва павялічылася больш за ўсё?
- Мінск — 1 992 685 (+10241)
- Гомель — 536 938 (+1245)
- Магілёў — 383 313 (+1960)
- Віцебск — 378 459 (+8161) — за кошт уключэння гарадскога пасёлка Руба ў склад горада.
- Гродна — 373 547 (+2628)
- Брэст — 350 616 (+3040)
- Жабінка — 14 577 (+1206).
У спісе ўсе абласныя гарады, а таксама Жабінка. Гэта горад-спадарожнік Брэста. Адлегласць паміж імі складае каля 30 км.





