Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» запрашае на вандроўку па мясцінах кампазітара Станіслава Манюшкі.
Вандроўка пачнецца з Алесіна ды Шыпян, дзе мы паглядзім сядзібы сям’і Манюшкаў.
Пабачым фрэскі ў Дабравешчанскай царкве ў Лядах, завітаем у Убель, мястэчка, дзе нарадзіўся знакаміты кампазітар. Былы маёнтак цяпер знаходзіцца на тэрыторыі санаторыя «Волма».
У Смілавічах нас чакае абед (па жаданні). Следам накіруемся ў Музычную гасцёўню да пані Ірыны, а потым завітаем на каву ў Музей Хаіма Суціна.
Зразумела, будзе месца і музычным выступленням!
Гід — Алесь Фралоў (музыка, краіназнаўца).
Кошт вандроўкі: 50 рублёў (у цану ўключаныя ўваходныя квіткі).
Кожная 5-я вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.
Стаўце падабайкі, калі таксама збіраецеся паехаць. Пішыце, каб замовіць месцы ва ўтульным экскурсійным аўтобусе, або тэлефануйце:
+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp;
+375 29 765-25-45;
+375 17 222-33-21;
+375 17 222-38-78 (Дзіна).
Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем. Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».
ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713





