Ажно чатыры дні фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» працягнецца ў Мінску.

Каля сотні імпрэзаў, якія з 4 па 7 красавіка будуць нон-стоп адбывацца адразу на некалькіх пляцоўках культурнага хаба ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16).

Кіпучы канцэнтрат паэзіі, прозы, кніжнага мастацтва і беларускага мыслення.

Самае цікавае ад выдавецтва «Галіяфы»:

5 красавіка, пятніца

ЗОНА А 12.30-13.00

Алесь Бычкоўскі «Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры»

Прэзентацыя кнігі, размова з аўтарам і аўтограф-сесія.

Анамальныя з’явы, ваўкалакі, тагасветныя пачвары пад абліччам вабных прыгажунь ды іншае ў новым зборніку бела­рускага празаіка Алеся Бычкоўскага «Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры».

ЗОНА А 13.00-13.30

Анатоль Астапенка «Муза сабачага скверу»

Прэзентацыя кнігі, размова з аўтарам і аўтограф-сесія.

У прапанаванай кнізе, як і ў папярэдняй «Між светам тым і гэтым», таямнічы аўтар «Сіняй кнігі беларускага алкаголіка» Антон Кулон выступае ўжо ў ролі не аўтара, а апавядальніка.

ЗОНА Б 16.00-17.10

«Жаночая літаратура: змена парадыгмы»

Дыскусія пра сучасную жаночую літаратуру, яе праблематыку, тое, як змяняецца яна і яе ўспрыняцце соцыумам, чытачкамі і чытачамі. Досвед пісьменніцы і паэткі. Удзельніцы: Алена Брава, Софі Оксанен, Юлія Цімафева, Анка Упала. Мадэратаркі: Вольга Гапеева і Ірына Саламаціна. Перакладчыца: Надзея Кандрусевіч.

Вольга Гапеева «Чорныя макі»

У межах фестывалю кніга будзе прадстаўлена на стэндзе «Галіяфы». Пасля дыскусіі можна ўзяць аўтограф у аўтаркі.

«Чорныя макі» — гэта кніжка-пярэварацень, кніжка-інтэрпрэтацыя, месца, дзе спалучаюцца сістэмы, якімі мы спрабуем нешта патлумачыць, каб можна было жыць далей.

ЗОНА Б 18.00-18.45

Алена Брава «Садомская яблыня»

Прэзентацыя кнігі, творчая размова з аўтаркай і аўтограф-сесія.

У новым творы аўтаркі правакацыйнага рамана «Менада і яе сатыры» тэлевядоўца Інга Куродым вядзе свой прыватны рэпартаж, поўны горкага сарказму, з эпіцэнтра «звычайнай надзвычайнай сітуацыі», дзе жанчыны — «зручныя чалавекаадзінкі штатнага раскладу».

6 красавіка, субота

ЗОНА Б 17.00-17.30

Надзеяй Ясмінска «Дом цікаўных казак»

Інтэрактыўныя чытанні.

«Дом цікаўных казак» - гэта складанка кароткіх гісторый пісьменніцы Надзеi Ясмiнска з шыкоўнымі папяровымі ілюстрацыямi мастачкi Алены Сацута. Героі ў ёй сустракаюць незвычайных гасцей, прыходзяць на дапамогу дзіўным незнаёмцам і нават апынаюцца ў розных цікавых месцах, не пакідаючы свайго пакоя.

7 красавіка, нядзеля

ЗОНА Б — 17.00-17.45

Эльжбета Інеўска «Юзаф Пілсудскі. Крэсавыя аповеды»

Прэзентацыя кнігі, медыяпрэзентацыя фотаздымкаў эпохі і аўтограф-сесія.

«Мы аддаём у вашыя рукі незвычайную кнігу — старонкі падарожжаў Маршала Юзафа Пілсудскага на землі цяперашняй Беларусі, упрыгожаныя ўнікальнымі фота­здымкамі, анекдотамі, кур’ёзамі…

У праграме фестывалю могуць быць змены. Сачыце за абнаўленнямі тут.

Прыватнае прадпрыемства «Галіяфы» УНП 190883852

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна