У Лідзе ў філіяле Гродзенскага вучылішча алімпійскага рэзерву вечарам 1 красавіка адбылася трагедыя. Памёр навучэнец 10 класа аддзялення цяжкай атлетыкі Андрэй Дараховіч, паведамляе прэс-служба Мінспорту.
Юнаму спартсмену стала блага пасля планавай трэніроўкі. Была аператыўна выкліканая «Хуткая дапамога», аднак, нягледзячы на зробленыя захады, выратаваць хлопца не ўдалося.





