Беларускі гурт Akute прэзентаваў свой пяты студыйны альбом, які называецца 'V'. У альбом, які магілёўскія рокеры рыхтавалі каля года, увайшлі 8 трэкаў.
У іх стварэнні ўзялі ўдзел не толькі Akute, але і іншыя выканаўцы: магілёвец Дзяніс Астапаў («Грязь») зачытаў хіп-хоп у песні «Кома», а акцёрка Мары Ле Гал агучыла французскі тэкст у кампазіцыі «Самая халодная».
Па словах музыкантаў, альбом напісаны абсалютна па-іншаму, чым усе астатнія. Ад папярэдніх пласцінка адрозніваецца наяўнасцю новых інструментаў, якія раней не выкарыстоўваліся — гэта сінтэзатары, розныя мадэрновыя гукі і класічныя электронныя інструменты.
У падтрымку альбома пройдзе тур Akute па Беларусі, які стартуе ўжо 12 красавіка ў Віцебску. Далей пачуць новы сінтэзатарны альбом у жывым выкананні змогуць Гомель, Магілёў, Мінск, Брэст і іншыя гарады.
Сачыце за анонсамі на старонках гурта ў ВК і FB.
На мінскую прэзентацыю альбома 20 красавіка квіткі можна набыць на afisha.nn.by.
Віцебск, 12 красавіка — «Бітлз-клуб»
Гомель, 13 красавіка — бар «Кватэрнік»
Магілёў, 14 красавіка — CUBA night club
Мінск, 20 красавіка — клуб RE:PUBLIC
Брэст, 18 мая — Coyote
Спампаваць і паслухаць альбом можна на лічбавых пляцоўках: Google Play, Apple ITunes, yandex.music, Deezer.