Цягнік на поўным хаду ўрэзаўся ў карэту хуткай дапамогі на пераездзе ў польскім горадзе Пушчыкаве. Два медыкі — лекар і фельчар — загінулі на месцы, кіроўца атрымаў цяжкія раненні і дастаўлены ў бальніцу. Пацыентаў у машыне не было, паведамляе TVN24.
Аўтамабіль хуткай пад'язджае да пераезду і спрабуе перабрацца праз пуці, але яму перашкаджае шлагбаум з іншага боку. Карэта захрасае на рэйках, кіроўца разварочваецца, але не паспявае з'ехаць з рэек — у машыну ўлятае цягнік.
Брыгада павінна была перавесці пацыента, жыццё якога знаходзілася пад пагрозай, з лячэбніцы Пушчыкава ў клініку ў Познані. Пракуратура пачала расследаванне здарэння.