Пенсіянерка загінула ў вёсцы Янаполле Хоцімскага раёна пры выпальванні сухой травы на падворку, паведамляе МНС.
Інфармацыя аб пажары сухой травы паступіла ратавальнікам 5 красавіка ў 16.55. У выніку ўзгарання загінула жанчына 1936 года нараджэння. Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём (выпальванне сухой расліннасці).
За суткі падраздзяленні МНС у вобласці здзейснілі 55 выездаў, у тым ліку 34 — на тушэнне сухой расліннасці.
0
0
0
0
0
0