Мужчына, які застрэліў жонку, цешчу і швагра, пасля чаго спрабаваў забіць сябе, знаходзіцца ў мінскім шпіталі, паведамляе «Медыя-Палессе».
Нагадаем, трагедыя адбылася ў вёсцы Азярніца Лунінецкага раёна 8 сакавіка.
Чытайце таксама: Жонка сышла ад яго, ён паехаў разбірацца — што вядома пра трайное забойства пад Лунінцом, якое здарылася 8 сакавіка
Як паведаміў Медыя-Палессю афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк, жыхар Лунінца, у дачыненні да якога заведзена крымінальная справа за забойства, па-ранейшаму знаходзіцца без прытомнасці, ён падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.